Nopall

Member | Редактировать | Профиль | Сообщение | Цитировать | Сообщить модератору RedKrasik Мне бы хотелось верить в то, что не все так плохо, но что-то моя вера уже иссякла (хотя когда-то была). Единственная организация, которую я действительно уважал - это "Край", еще уважаю некоторые неоязыческие структуры, но они настолько малочисленны и безденежны, что говорить о каком-то влиянии на политической арене не приходится. "Края" уже нет..., как нет многих. То, что осталось - фарс и пиар. Здесь нужна революция. --- А история действительно многое умалчивает... И зачастую умалчивает она по причине того, что мы её не хотим знать.... Здесь я приведу слова моего друга, который всё ещё стремится что-то изменить. Цитата: Дык вось, мы разважаем тут аб Беларусі, але шмат хто цікавіўся аб тым адкуль пайшла назва? Акрамя таго, што пішуць ў сёньняшніх падручніках... Згадаем, што упершыню гэты тэрмін згадваецца ў Раскольніцкім і Растоўскім летапісах пад 1135 г. ў дачыненьні да Растова-Суздальскага княства (неяк далёка ад сеньняшняй Беларусі...). Так называлі да XV ст. і Маскоўска-Уладзімірскае княства. Маскоўскі князь Іван ІІІ у другой палове XV ст. афіцыйна ўвёў тэрмін "Белая Русь" для абазначэньня Рускай дзяржавы (атаясамлівалася з паняцьцем Вялікая Русь, але тэрмін не ўжыўся). Адносна беларускіх земляў назва "Белая Русь" упершыню зьявілася ў XIV ст. у Іпацьеўскім летапісу. Чаму гэта я пішу? Калі хто цікавіўся хоць трохі эзатэрыкай, той ведае, наколькі вялікая вага даецца імёнам. Кожнае імя нясе свой адбітак на кожным з нас, таксама і з краінамі.Самым дрэнным лічыцца, калі чалавек страчвае сваё сапраўднае імя. Сапраўды гэта так, ці не, - хай вырашае кожны з вас сам. Але з зьвестак, якія я даваў вышэй, зразумела, што Беларусь (Белая Русь) не зьяўляецца сапраўднай назвай нашай краіны, - мы ведаем, што на гэтай тэрыторыі людзі жылі нашмат раней, чым у XIV ст. Так, было ВКЛ, былі княствы, але ў дачыненьні да гэтай тэрыторыі былі і назвы, якія аб'ядноўвалі нас. Першае, даволі папулярызаванае ў пачатку XX ст. - Літва, - падразумевалася, што краіна Літва сапраўды павінна называцца Летува, а Беларусь - гэта Літва. Ў гэтай думкі існуе шмат доказаў і прыхільнікаў, але ж на маю думку гэтая назва таксама не сапраўдная, таму, што не сягае далёка ў старажытнасьць, ёсьць і іншыя доказы, але хопіць таго, што я так лічу laugh.gif (а тут я выказваю менавіта свае думкі). Другая назва - Крыўя, гэта больш цікавая думка, магчыма сапраўдная. Аб Крыўі добра выказаўся адзін з маіх любімых беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў, Уладзімір Жылка: Цитата: КРЫЎЯ Бацькаўшчына для мяне - гэта памяць дзяцінства, імкненне да добрае, цёплае мамы, яе песні, увесь боль мой і радасць. Бацькаўшчына - музыка, гамы гукаў, свету, колераў і пахаў (абавязкова пахаў!), адчутая, адбітая і прынятая сэрцам. Таму гэта тэма можа быць вырашчана толькі ў плошчы сэрца і волі. Матэрыял геаграфіі, гісторыі, сацыялогіі - яны могуць як матэрыял служыць толькі як струны ў скрыпцы, як тычкі на шляху нашага недасканалага мышлення. Але не болей. Самыя па сабе яны без сілы што-небудзь вырашыць, бо асяродак вагі па-за імі. Таму асцерагаем добразычлівых суседзяў, паважаных прыват-дацэнтаў і бібліятэчных пацукоў - гэта не для іх смаку і высокіх ілбоў. Таксама і не для нацыянальных эратаманаў. Вы чуеце ману, як зыблае балота, у гэтым слове (Б[еларусь]), пакуль мы белар[усы] - мы не будзем сапраўднымі мы. Мы толькі частка, толькі галіна, адлом. А наша жаданне быць сапраўдным арганізмам. Мы хочам творчасці. Для яе трэба індывідуальнасць. Мусіць быць самавызначэнне. Іншым яно не можа быць як - крывіцкім. Беларусь - гэта толькі магчымасць, паўсвядомасць дзіцяці, нацяк на гісторыю, але яшчэ этнаграфія. Паўразвітасць, недаразвітасць нацыянальнага жыцця - нарадовая імпатэнцыя, не меней агідная ад нацыянальнай эратаманіі. Крыўя - гэта творчасць і форма, сутнасць якое - нацыя. Змест - кожнае дасягненне - новы верш, новы навуковы твор... ёсць Крыўя. Мы прысутнічаем пры цікавым з'явішчы - як растуць і фармуюцца ідэі. Крыўю мы мусім вітаць як новы крок у нацыянальным самаўсведамленні. Нацыянальнае «Я», адраджаючыся, паглыбляецца ў самапазнанне. Беларуская свядомасць*, захаваная ў мутным «тутэйшым», мусіла прайсці рад [мытарстваў. Закрэслена.] блуканняў, каб дайсці да паўнаты і канчатковай усвядомленасці. Такім этапам і была Беларусь. Розніца паміж «тутэйшымі» і «Бела[русамі]» як між этн[аграфічнаю] цікавасцю першых да канкрэт[нага] «людзьмі звацца». Мы хочам, каб слова было эквівалентна зместу. Для нас сёння Б[еларусь] не толькі этнаграфічная цікавасць, але і актуальная праблема для вырашэння грамадскіх, сацыяльных, эканамічных, рэлігійных і інш. узаемаадносін у нашым шматмільённым Краі. Так усвядомленая Бел[арусь] можа быць толькі Крыўяй. * Яна была вельмі затушавана, заценена доўгімі гадамі рабства і пад уладаю братніх культур, каб зразу выбіцца на пэўны шлях. [1923-1926] | Internet-версію кнігі: Уладзімір Жылка "Выбраныя творы" (Менск, МФ «Беларускі кнігазбор», 1998. ISBN 985-6318-19-Х) можна знайсьці на гэтай старонцы: http://txt.knihi.com/bk/zylka/ Але ж для мяне чамусьці на паўсьвядомасьці больш прыцягальная назва Нэўрыда, - міфычная краіна, аб якой упершыню паведаміў Герадот, аб тым дзе яна зьмяшчалася, існуе шмат спрэчак, ды ведаў аб ёй няшмат увогуле, нажаль няма электронага выданьня кнігі Міколы Ермаловіча "Старажытная Беларусь", але я зараз паспрабую перадрукаваць частку з друкаванага выданьня: Цитата: НЕЎРЫ ўпершыню былі названы Герадотам. Іх краіна Неўрыда быццам бы знаходзілася на поўнач ад скіфаў-аратых, у верхнім цячэнні Днястра і Буга. Аднак апошняму супярэчыць паказанне пазнейшага гісторыка Плінія. Паводле яго, вытокі Дняпра знаходзяцца ў краіне неўраў. Невядома, што лічыў аўтар за вытокі Дняпра: сам Дняпро ці Бярэзіну. На думку некаторых даследчыкаў, у старажытныя часы Дняпро называўся Бярэзінай (адсюль і яго грэчаская назва Барысфен). У апошнім выпадку Неўрыду трэба змяшчаць ля вытокаў Бярэзіны. П.Шафарык, Л.Нідэрле, П.Траццякоў адносілі неўраў да продкаў славянаў. Гэтаму асабліва садзейнічала паведамленне Герадота аб чутках, быццам неўры штогод на некалькі дзён ператвараліся ў ваўкоў, а таксама і тое, што яны змянілі сваё месца жыхарства з-за змеяў, якіх шмат развялося там. Вучоныя, як паралель гэтаму, сталі прыводзіць беларускія паданні аб ваўкалаках і змеях і сведчанне "Слова аб палку Ігаравым" пра Усяслава Полацкага, што нібыта ён воўкам бегаў. Звярталі ўвагу і на блізкасць імя "неўры" да назваў рэк ў басейне Зах. Буга і сумежных тэрыторый, такіх, як Нура, Нурэц, Нурчык і ім падобныя. З аднаго боку, неўры атаясамліваюцца з групай усходне-балтыйскіх плямёнаў, а з другога боку, яны адносяцца да кельтаў, пазней, магчыма, асіміляваных балцкім племем эстыеў (аістаў). Што неўры жылі на тэрыторыі заходняй часткі Беларусі і на ўсходзе сучаснай Літвы, можа сведчыць наяўнасць такіх тапонімаў, як Наўры (Княгінінская вол. Вілейскага пав.), Нераўка (Крэўская вол. Ашмянскага пав.) і асабліва Неўрышкі (Жыжморская вол. Троцкага пав.), гэтак жа сама як літоўская назва ракі Вяллі - Нерыс. Цяжка сказаць, ці тут быў асноўны масіў неўраў, ці толькі нейкая частка іх, але яны бясспрэчна, тут жылі і таму не маглі не пакінуць сваіх слядоў у тапаніміцы і фальклоры, на што, як мы бачылі, указвалі даследчыкі. Мікола Ермаловіч "Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды." 2-е выданне. - Менск: "Мастацкая літаратура", 2001 г. ISBN 985-02-0503-2 | | Добавлено: Говоря про Позняка, я говорил о том, что не понимал и не принимал его эммиграцию. |